Лецішча актывісткі Ніны Багінскай пойдзе з малатка 17 жніўня


За ўдзел у акцыях суд аштрафаваў апазіцыянерку на агульную суму 75 млн рублёў. У адказ на адмову выплочваць спагнанне суд сканфіскаваў спачатку побытавую тэхніку з дому пенсіянеркі, а пасля нерухомасць у выглядзе ўчастка з садовым домікам. Актывістка не здаецца і называе дзеянні ўладаў незаконнымі.

17 траўня а 10:00 ў Смалявічах па адрасе Савецкая, 128а/2 адбудуцца таргі па продажы маёмасці жанчыны.

Хата у Дамашанах у «Мінскім абласным цэнтры інвестыцый і прыватызацыі» ацанілі ў 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэта пры тым, што частка пенсіі спадарыні Ніны штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

 

У апазіцыйным руху Ніна Багінская ўдзельнічае з канца 1980-х гадоў. Цяпер, нягледзячы на пастаянныя штрафы, прымае актыўны ўдзел у большасці вулічных акцый у Менску, падчас якіх яна нязменна трымае бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў