Летась у рунэце 662 800 разоў парушылі свабоду карыстальнікаў. Справаздача


Цягам 2018-га ў расейскім сегменце інтэрнэту свабода карыстальнікаў была парушаная 662 800 разоў.

Такія звесткі апублікаваныя ў справаздачы праваабарончай арганізацыі «Агора» «Свобода интернета 2018: делегирование репрессий».

Поўная версія дакладу ТУТ.

Паводле «Агоры», расейскія ўлады штодзённа блакавалі каля 1300 старонак. Кожныя 7 дзён расейскія суды выносілі абвінаваўчыя прысуды карыстальнікам інтэрнэту.

Часцей за ўсё блакаваліся сайты і выносіліся прысуды ў Маскве, Хабараўскай і Цюменскай вобласцях.

agora.legal

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў