Летась у Беларусі было звольнена каля 720 тысячаў працаўнікоў


Паводле падлікаў Белстату, цягам 2018 году буйныя і сярэднія арганізацыі звольнілі 717,1 тысячаў працаўнікоў. Годам раней лік звальненняў быў значна меншым – 696,6 тысячаў асобаў. Праўда, у 2018 годзе годзе прымалі на працу часцей, чым у 2017 годзе – 676 ​​тысячаў чалавек супраць 657,3 тысячаў.

За кошт гэтай дынамікі каэфіцыент замяшчэння звольненых працаўнікоў прынятымі быў аднолькавы ў абодвух гадах – 94,3 %, паведамляе сайт banki24.by. Іншымі словамі, на кожных 100 звольненых у 2017-2018 гадах у сярэднім выпала 94,3 прынятых на працу.

Найбольшую колькасць звольненых статыстыка налічыла ў Менску – 165,2 тысячаў чалавек. Аднак і колькасць прынятых працаўнікоў у сталіцы была самай высокай – 161,3 тысячаў. Дзякуючы гэтаму факту Менск на першым месцы ў краіне па каэфіцыенце замяшчэння – 97,6 %. Гэта значыць менскі рынак працы летась з’яўляўся найменш напружаным і тут лягчэй за ўсё было знайсці новую працу. Праўда, у параўнанні з 2017 годам сітуацыя ў сталіцы краіны якасна пагоршылася. Каэфіцыент замяшчэння ў пазамінулым годзе быў 99,8 %. Насцярожвае і тое, што ўжо 5 гадоў запар нават рынак працы Менску стварае меншую колькасць працоўных месцаў, чым звальняецца працаўнікоў

Яшчэ ніжэй каэфіцыенты замяшчэння былі ў абласцях Беларусі. На Берасцейшчыне каэфіцыент складае 93,3 %, у Віцебскай вобласці – 92,8 %, Гомельскай – 93,7 %, Гарадзенскай – 92 %, Менскай – 93,5 %, Магілёўскай – 94,1 %. Найбольшая колькасць звальненняў фіксуецца ў прамысловасці. З прамысловых прадпрыемстваў летась сышло 156,9 тысячаў людзей. На замену кожных 100 звольненых прамыслоўцаў узялі на працу толькі 91,1 асобаў.

На другім месцы па колькасці звольненых – сельская гаспадарка. За 2018 год аграрныя арганізацыі звольнілі 92,2 тысячаў чалавек, каэфіцыент замяшчэння склаў 86,2 %. Крыху менш звольненых было ў раздробным гандлі – 91,1 тысячаў асобаў.

Каля 89,4 тысяч працаўнікоў звольніліся з сферы адукацыі. На месцах кожных 100 звольненых педагогаў прыйшло ў сярэднім 96,6 працаўнікі.

Будаўнічы сектар страціў за мінулы год 67,3 тысячаў чалавек, каэфіцыент замяшчэння склаў 89,2 %. Беларускія будаўнікі масава бягуць з краіны праз нізкі заробкі і малыя абʼёмы будаўніцтва жытла.

Аб’ектыў
Вакансіяў – заваліся! Рынак працы зазнаў бум?
2017.12.07 21:36

СК, belsat.eu

Стужка навінаў