Летась беларусы набылі аўтаў на $ 1 млрд


Больш за 90 % аўтаў у Беларусь увозяць з Расеі.

«Беларусы ў мінулым годзе вывезлі з краіны каля $1 млрд на набыццё аўтаў. Калі б гэтыя аўты былі набытыя ўнутры краіны, то траціна гэтай сумы пайшла б у дзяржаўны бюджэт», – заявіў падчас прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

У студзені беларусы зноў кінуліся па аўты ў Расею

Паводле Сяргея Міхневіча, увоз аўтаў у абыход афіцыйных дылераў у 2015 годзе склаў каля 24 тыс. – гэта амаль палова рынку (усяго ў краіне было зарэгістравана каля 50 тыс. аўтаў, афіцыйныя дылеры прадалі 26 тыс. аўтаў). Пры гэтым больш за 90 % аўтаў увозіцца з Расеі, у 2013-м гэты паказчык складаў 16 %.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў