Летам «Белсат» прыедзе да вас


Мы запускаем новую праграму «”Белсат” едзе». Якой яна будзе?

Ідзе лета, і мы хочам выехаць у кожны куток Беларусі, каб даць адкрыты мікрафон кожнаму, хто хоча распавесці пра свае праблемы або радасці ды поспехі.

Вы абаранілі дыплом, але не можаце знайсці працу? Вы знайшлі працу, але вам не плацяць? У вашай вёсцы марнее не толькі калгас, але і помнік архітэктуры? А можа, наадварот, вам ёсць чым пахваліцца? Дзякуючы вам у кінатэатры зрабілі пандус для інвалідаў-вазочнікаў? Сабралі грошы, каб выдаць кнігу для дзяцей? Зрабілі бясплатныя курсы? І хочаце распавесці пра гэта ў тэлеэфіры?

Напішыце нам на belsatedze@gmail.com – і нашыя журналісты прыедуць да вас.

Увага: вы павінны быць гатовыя выступіць перад тэлекамерай і не перадумаць у апошні момант, калі каманда «Белсату» выедзе па вашым запыце.

Праграма будзе выходзіць два разы на тыдзень: па панядзелках і серадах а 20:50. Звяртайцеся, і пра вас пачуе ўся Беларусь!

Стужка навінаў