Лета вяртаецца: 14 кастрычніка ў Беларусі да +24 ° С


У панядзелак, 14 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць і вельмі цёплае надвор’е.

Белгідрамет прагназуе дажджы толькі месцамі па Віцебскай вобласці.

Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, а ў некаторых раёнах па поўначы краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе +7.. + 12 ° С, максімальная прагназаваная тэмпература ўдзень ад + 17 ° С на поўначы да + 24 ° С на поўдні краіны.

Апошні раз так цёпла было ў кастрычніку 1993 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў