Лесавоз збіў насмерць сем коней


Кіроўца – жывы і здаровы.

На 412-м кіламетры аўтадарогі P-43 «Крычаў–Бабруйск–Івацэвічы–мяжа Расеі» побач з вёскай Зельня пад Клецкам уночы 16 жніўня 30-гадовы жыхар Гомля, кіруючы лесавозам «Вольва», урэзаўся ў конскі табун, які нечакана выйшаў на дарогу. Загінулі сем конеў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”268988″ img_size=”large”][vc_column_text]Жывёлы належалі да адной з гаспадарак, што месціцца побач з дарогай.

Паводле старшыні аддзелу крымінальнага вышуку Клецкага РАУС Аляксандра Кулакоўскага, у выніку дарожнага здарэння кіроўца не пацярпеў.

ДД, belsat.eu паводле «Інтэрфакс»

Стужка навінаў