Лепшыя фільмы свету можна будзе паглядзець бясплатна ў YouTube


20 галоўных кінафестываляў свету прадставяць фільмы сваіх конкурсных праграм у YouTube з 29 мая па 7 чэрвеня ў межах онлайн кінафестывалю We Are One: A Global Film Festival – паведамляе Variety.

Онлайн можна будзе паглядзець фільмы, якія мусілі быць прадстаўлены на кінафестывалях у Канах, Берліне, Венецыі, а таксама на фестывалі незалежнага кіно Sundance. Усе фільмы будуць даступны на сайце youtube.com/weareone.

Пакуль што арганізатары не вызначыліся якія фільмы пакажуць, але абяцаюць, што поўная праграма зʼявіцца неўзабаве.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: «Белсат»

Арганізатары фестывалю падкрэсліваюць, што 10-дзённае падзея на YouTube не з’яўляецца заменай для асобных фестываляў. Напрыклад, арганізатары Венецыянскага кінафестывалю заявілі, што плануюць правесці асобную імпрэзу ў верасні.

Роберт Кюнкл, галоўны бізнес-дырэктар YouTube, пахваліўся, што онлайн фестываль кіно – гэта падзея, якой ніколі раней не займаліся, і што YouTube ганарыцца, тым, што стане пляцоўкай для гэтай фантастычнай імпрэзы.

Падчас онлайн кінафестывалю гледачам будзе прапанавана зрабіць ахвяраванні на барацьбу з COVID-19.

ВБ belsat.eu

Стужка навінаў