Лепшага дворніка Цэнтральнага раёну Менску ўзнагародзілі пуцёўкай у Рым


Цырымонія ўзнагароджання адбылася наўпрост у двары сталічнага дому, пераможца атрымала пуцёўку ў Італію.

6 верасня ў двары дому № 97 на праспекце Пераможцаў падвялі вынікі конкурсу «Лепшы дворнік Цэнтральнага раёну Менску». Пераможцам стала дворнік ЖЭУ № 4 ЖРЭА Ганна Дзесюкевіч. Яна атрымала турыстычную пуцёўку ў Рым.

Мэтай конкурсу стала прыцягненне ўвагі да працы тых, хто падтрымлівае парадак і ўтульнасць у дварах. Стартавала спаборніцтва яшчэ ў траўні. На званне лепшага было выбрана 20 прэтэндэнтаў. У сацсетках усе ахвотныя маглі даведацца пра ўдзельнікаў і вынікі іхнай працы. Падчас фінальнага этапу конкурсу чальцы камісіі выязджалі на праверку прыдамавой тэрыторыі, замацаванай за кожным дворнікам. Улічваліся агульны санітарны стан двара, чысціня газонаў, дзіцячых пляцовак, зялёных насаджэнняў, аўтастаянак і спартыўных зон, а таксама водгукі ад наймальнікаў і ўласнікаў жылых памяшканняў шматкватэрных дамоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Стужка навінаў