«Лепш арыштуйце Лукашэнку». Як людзі абаранялі Анатоля Лябедзьку ад міліцыі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WvYLOjC0hCc”][vc_column_text]Падчас правядзення «Ланцуга памяці» пад будынкам КДБ у Менску беларусы сталі ў абарону лідара АГП Анатоля Лябедзькі ад міліцыі.

Міліцыянты склалі пратаколы за правядзенне несанкцыянаванай акцыі на лідараў беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і Анатоля Лябедзьку.

Калі два праваахоўнікі падышлі да старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, то іх акружылі людзі. Нехта з грамадзянаў крыкнуў: «Арыштуйце лепей Лукашэнку».

«Чаго ты прычапіўся?», – пытаўся нехта ў міліцыянта, які прадставіўся ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РАУС Антонам Зубковым. «Нам нічога не можна, складайце на ўсіх людзей тады пратакол, народу забаронена, а ім можна», – чуліся воклічы ў натоўпе. «Лукашэнка як па Менску едзе, дык на зялёнае святло, а вы не бачыце», – даводзіў нехта з прысутных.

Анатоль Лябедзька таксама не даў сябе застрашыць. «Адкажыце на пытанне: я маю тут права стаяць ці не? – звярнуўся кіраўнік АГП да ўчастковага. – Вы набраліся нахабства падыходзіць да чалавека, які стаіць? Вы прыватызавалі гэтую зямлю? Вы пачулі смак таго, што вас у Еўропу выпускаюць».

На мемарыяльную акцыю памяці ахвяраў сталінізму каля будынкаў КДБ і МУС у цэнтры беларускай сталіцы прыйшло каля 150 чалавек.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў