Лекары «затрымалі» здымачную групу «Белсату» і выклікалі нарад міліцыі


Журналістку Любоў Лунёву і аператара Віталя Дубіка трымаюць у залі паседжанняў 5-й клінічнай больніцы Менску. Загадчык аддзялення гнойнай хірургіі Андрэй Попчанка выклікаў на журналістаў міліцыю.

Любоў Лунёва і Віталь Дубік ў залі паседжанняў 5-й клінічнай больніцы

У больніцы здымачная група «Белсату» запісвала сюжэт пра ветэрана вайны ў Афганістане. Загадчык аддзялення, дзе працавалі журналісты, палічыў, што іхныя дзеянні незаконныя і выклікаў міліцыю.

«Цяпер сядзім у залі паседжанняў. Нас не выпускаюць. Ну, не біцца ж нам з імі. Чакаем нарад міліцыі», – распавяла Belsat.eu Любоў Лунёва.

UPD: Міліцыянты, якія прыехалі ў больніцу, адпусцілі нашу здымачную групу. Праваахоўнікі толькі перапісалі пашпартныя звесткі ў журналісткі і аператара.

Журналістаў «Белсату» рэгулярна затрымліваюць і штрафуюць за працу без акрэдытацыі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў