Лекары Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і муналогіі асудзілі гвалт у Беларусі


Медыкі і навукоўцы Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі падпісаліся пад зваротам, у якім асудзілі жорсткасць сілавікоў у дачыненні да грамадзянаў сваёй краіны.

Лекары адзначаюць, што падчас мірнага пратэсту па выніках выбараў у Беларусі, грамадзяне краіны зазналі беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавікоў.

«Мы, лекары, навукоўцы, медычныя сёстры і санітаркі прысвяцілі сябе ратаванню жыццяў і здароўя людзей. Мы не прымаем прымітыўную дактрыну апрыёрнай грубай сілы і асуджаем беспрэцэдэнтную па маштабах у нашай краіне жорсткасць прадстаўнікоў сілавых структураў у дачыненні да мірных грамадзянаў», – адзначаецца ў звароце.

 

Лекары абураюцца тым, што іх таксама ўцягваюць у садзейнічанне гвалту, чым дыскрэдытуюць медыкаў. У прыватнасці медыкі абураюцца, што сілавікі выкарыстоўваць машыны хуткай дапамогі6 каб затрымаць людзей.

«Будучы медпрацаўнікамі мы не маем права падтрымаць агульнанацыянальную забастоўку, таму просім усіх лекараў і навукоўцаў краіны падтрымаць нашую заяву і асудзіць сілавікоў».

Hавiны
«Білі на вачах у дзяцей». Хто такі Міхаіл Сімакоў, якога вінавацяць у фінансаванні пратэстаў
2020.08.13 14:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў