Лекары, нягледзячы на працу на перадавой ва ўмовах пандэміі, заплоцяць за суботнік


25 красавіка ў Беларусі абвешчаны суботнік. У мерапрыемстве прымуць удзел нават медыкі. Лекары распавялі «Белсату», што гэты загад цяпер выклікае абурэнне.

У большасці рэгіёнаў Беларусі лекары ў сувязі з суботнікам мусяць пералічыць грашовыя сродкі. Загадчыкі аддзяленняў заплоцяць ад сямі да дзевяці рублёў, лекары – ад пяці да сямі, медсёстры – тры – чатыры рублі.

«Мы збіраем грошы. Ведаю, што мы ўсе, працаўнікі абласнога шпіталя, збіраем сродкі. Памер збораў даведзены, для кожнага яны іншыя, лекары, загадчыкі. Па разнарадцы», – распавялі «Белсату» у Гарадзенскай абласной больніцы.

Аб’ектыў
Эпідэмія суботніку не перашкода
2020.04.21 22:17

У магілёўскіх шпіталях і больніцах плануецца не толькі збор сродкаў, але і добраўпарадкаванне. Прычым «працатэрапію» пройдуць не толькі лекары, але і пацыенты, якія знаходзяцца на лячэнні ў шпіталях.

«Сёння ў нас будзе калегія. Там, магчыма, будзе агучвацца гэтае пытанне. Бо па нашай лініі агучваецца рэкамендацыя не збірацца групамі людзей больш за пяць асобаў. Таму прытрымліваемся гэтага. Тэрыторыі каля шпіталяў прыбралі. Я сам буду заўтра аб’язджаць нашыя абʼекты, ды звярну ўвагу на вонкавы выгляд. Дзе неабходна, навядзем парадак. Думаю, што і хворых будзем прыцягваць да працатэрапіі. Але агулам на гэты момант па нашай лініі, па лініі прафсаюзаў, мы ніякіх распараджэнняў не спускалі. Што плануецца з боку ўладаў – даведаюся пасля калегіі», – распавёў «Белсату» Віктар Суслаў, старшыня Магілёўскага абласнога камітэту Беларускага прафсаюзу працаўнікоў аховы здароўя.

Hавiны
На 25 красавіка ўрад запланаваў рэспубліканскі суботнік. Грошы пойдуць на рэканструкцыю братняй магілы
2020.04.16 18:06

Цяпер медыкі працуюць у асаблівым рэжыме. З увагі на гэта толькі некаторыя ўстановы аховы здароўя зрабілі для лекараў палёгкі.

«У нас лекары, якія на бальнічным, ці ў адпачынку, яны нічога не выплачваюць. А так, агулам, то мы збіраем грошы. Прычым, зрабілі выключэнне для лекараў, якія на дзяжурствах, яны не мусяць нічога плаціць. Мы калегіяльна ўсё вырашалі, супольна прымалі рашэнне», – распавялі «Белсату» у берасцейскай гарадской паліклініцы № 6.

Лекары, з якімі размаўлялі карэспандэнты «Белсату», кажуць, што абураюцца патрабаванням уладаў выйсці на суботнік, або пералічыць грошы. Падчас пандэміі, калі медыкі перагружаныя працай, дадатковыя патрабаванні выклікаюць негатыўную рэакцыю.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, што ў Беларусі 419 медыкаў заразіліся каронавірусам. Але гэтыя звесткі міністр агучыў яшчэ 18 красавіка, з таго часу статыстыку хворых сярод медперсаналу не агучваюць.

Меркаванні
Свята вясны, працы і пандэміі
2020.04.16 21:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў