Лекары апублікавалі спіс медыкаў, якія памерлі ад каронавірусу


Telegram-канал «Белыя халаты. News» апублікаваў дапоўнены спіс памерлых ад COVID-19 медыкаў у Беларусі. Спіс склалі лекары з дапамогай ініцыятывы «Медмемориал», і карыстальніцы фэйсбуку Святланы Сарокінай, якія незалежна незалежна збіралі інфармацыю пра загінулых медыкаў.

У спісе Telegram-каналу «Белыя халаты. News» 94 прозвішчы лекараў, якія памерлі ад каронавірусу за ўвесь час пандэміі. Сярод памерлых ад COVID-19 – загадчык хірургічнага аддзялення Нясвіжскай цэнтральнай раённай больніцы Ігар Богуш (67 гадоў), траўматолаг-артапед 6-й клінічнай больніцы Менску Віктар Волкаў (65 гадоў), акушэр-гінеколаг Магілёўскай гарадской больніцы хуткай медычнай дапамогі Ала Варонка (60 гадоў), загадчык эндаскапічнага кабінету Пінскай цэнтральнай паліклінікі Павел Гардзей (51 год), медсястра медычнай лабараторыі «Инвитро» Ала Грыгарэвіч (40 гадоў),былы дырэктар РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Арнольд Смеяновіч (82 гады), загадчык хірургічнага аддзялення Мастоўскай ЦРБ Віктар Шарко (58 гадоў) і шмат іншых.

Афіцыйна Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі ад каронавірусу памерлі 1 451 пацыент. Але медыкі лічаць, што гэтыя звесткі значна заніжаныя. Telegram-канал «Белыя халаты. News» раней паведамляў, што колькасць інфікаваных і колькасць ахвяраў значна большая.

Раней прадстаўнікі ведамства адмаўляліся назваць афіцыйна колькі сярод ахвяраў каронавірусу лекараў.

Hавiны
У Беларусі з пачатку пандэміі медыкі зарэгістравалі амаль 200 тысячаў інфікаваных каронавірусам
2021.01.03 15:20

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў