Лекарка з Менску: Падчас каронавірусу мы яшчэ не прачнуліся, а цяпер маўчаць не можам


Лекар ультрагукавой дыягностыкі, якая працуе ў Менскім шпіталі, распавяла «Белсату» пра ахвяраў катаванняў з боку сілавікоў. Паводле лекаркі, ноччу з 11 на 12 жніўня ў шпіталі паступіла безліч збітых і закатаваных пацыентаў. Лекары вырашылі, што калі не распавядуць пра гэта, то стануць саўдзельнікамі злачынства.

«Гэта нават не тое, што шок, проста нават уявіць сабе немагчыма, што такое наагул магчыма ў нашай краіне. Я магу сказаць толькі пра тое, што бачыла асабіста. Я на дыжурах не кожны дзень, але працавала ноччу з 11 на 12 жніўня. Тады да нас паступалі збітыя людзі.

Да мяне прывезлі чатырох маладых хлопцаў, якіх жахліва збілі. Былі, канечне, пацыенты з кулявымі ранамі, іншымі траўмамі, але яны ішлі ў іншыя стацыянары. А на свае вочы я пабачыла мноства кровападцёкаў у сваіх пацыентаў. Да сінявы збітыя людзі, на якіх не было жывога месца. Як вядома, кровападцёкі паўтараюць форму прадмета, якім нанесены ўдар. Мы бачылі сляды дубінак на целе ахвяраў. У аднаго з маладых хлопцаў проста на твары былі сляды падэшвы берцаў. Проста на твары застаўся след ад удару нагой. Навошта было так біць па твары нагамі чалавека, я не разумею.

Паступалі ў асноўным маладыя 20-гадовыя юнакі. Яны ўсе казалі, што іх збівалі падчас затрыманняў, потым у аўтазаках, потым у РАУС. Яны казалі, што іх схапілі проста пасярод вуліцы падчас таго, як людзі былі па сваіх справах. Нехта выйшаў у краму, нехта вяртаўся дадому, яны адмаўлялі ўдзел у акцыях. Але нават калі б і прымалі ўдзел у пікетах, то гэта не значыць, што можна людзей збіваць. Мы, лекары, шакаваныя, часам проста немагчыма было стрымаць слёзы на вачах».

Інтэрв’ю
Засталася толькі пятка. Затрыманыя распавядаюць пра траўмы і бесчалавечнасць сілавікоў. Фота 18+
2020.08.20 20:30

Падчас хвалі каронавіруса ў дачыненні да лекараў быў нават негатыў, за тое, што інфармацыю хавалі і баяліся агучваць. А цяпер лекары раптам сталі распавядаць пра злачынствы. Прачнулася грамадзянская пазіцыя ў медыкаў?

«Вы зразумейце, што ўсе баяліся за сябе. Такая пазіцыя была. Але мы хіба што проста не прачнуліся тыя яшчэ. Тады проста ўсе маўчалі. З іншага боку, я, напрыклад, не вяла пацыентаў з каронавірусам. А казаць пра тое, што нешта там чула? Гэта не зусім правільна. У мяне не было нейкіх звестак, а ў каго былі – тыя перажывалі, што іх могуць звольніць. Але пасля апошніх падзеяў, мы нават у тэматычных чатах абмяркоўвалі, што калі прамаўчым, то самыя не будзем адрознівацца ад тых злачынцаў, якія катавалі людзей, свой народ. Тут мы маўчаць не можам і звяртаемся ў розныя рэдакцыі, у тым ліку і замежныя, каб распавесці праўду, максімальна асвяціць гэта».

Інтэрв’ю
«У нашым шпіталі хлопец, якога АМАП згвалтаваў дубінкай». Рэаніматолаг з Менску пра ахвяраў 9–10 жніўня
2020.08.21 09:49

«Я не магу сказаць, што бачыла згвалтаваных пацыентак, або гінеколага, які пацвердзіў бы такія факты, таму не буду казаць пра гэта. Чула пра такія выпадкі, але яны цыркулююць на ўзроўні плётак. А вось што тычыцца юнакоў, то сапраўды, гэта факт і мела месца згвалтаванне дубінкамі».

Сярод вашых пацыентаў няма ў цяжкім стане, якія могуць стаць інвалідамі?

«На шчасце не, такіх моцных пашкоджанняў унутраных органаў не было. Кровападцёкі сыдуць. У аднаго юнака быў тромбафлебіт – запаленне вены. Пасля таго, як яго білі па нагах, пашкодзілі вены. Але гэта таксама не прывядзе да інваліднасці, з часам гэта зажыве. Але ж гэтых траўмаў не павінна было быць наагул».

Hавiны
«Білі кулаком па галаве і пыталіся: «Колькі вам заплацілі?». Гісторыя збіцця 19-гадовага магілёўца
2020.08.21 18:10

CK belsat.eu

Стужка навінаў