Лекар з Віцебску распавёў пра асаблівасці і небяспеку каронавіруса


Уладзімір Мартаў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі больніцы хуткай медычнай дапамогі Віцебску, распавёў, якім чынам медыкі змагаюцца з каронавірусам. Яго інтэрв’ю апублікавала выдавецтва «Медицинская литература».

Уладзімір Мартаў, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі віцебскай больніцы хуткай медычнай дапамогі распавёў, якім чынам лекары змагаюцца з каронавірусам.

Лекар лічыць, што каронавірусная інфекцыя – гэта своеасаблівая інфекцыя. Некаторыя пацыенты чамусьці, а навука пазней зразумее чаму, звальваюцца і патрабуюцца надзвычайныя захады, якія падчас іншых ВРЗ не прымяняюцца.

«Лячэння гэтай інфекцыі не існуе. Есць некаторыя пацыенты, іх колькасць невялікая, якім патрэбен кісларод. А таксама іх патрэбна класці на жывот. Таму неабходны анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Менавіта анестэзіёлаг зʼяўляецца адмыслоўцам па дастаўцы кіслароду і ацэнцы яго дастатковасці», – кажа Уладзімір Мартаў.

Лекар звяртае ўвагу, што для часткі пацыентаў гэтая інфекцыя, у адрозненне ад іншых ВРВІ, зʼяўляецца фатальнай. Уладзімір Мартаў канстатуе, што неабавязкова ахвярамі каронавірусу становяцца людзі з цяжкімі спадарожнымі хранічнымі захворваннямі. Таксама неабавязкова, што ад каронавірусу паміраюць толькі людзі ў сталым узросце. Амаль палова памерлых асобы ва ўзросце 47-60 гадоў без спадарожных захворванняў.

Hавiны
Колькасць тых, хто перахварэў на COVІD-19, недастатковая, каб выпрацаваўся калектыўны імунітэт
2020.05.15 08:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў