Лек супраць паразітаў і антыбіётыкі ў мясе: Расея ўвяла абмежаванні на пастаўкі беларускіх прадуктаў


З 25 студзеня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі СЗАТ «Агракамбінат «Колас», МПП «Гарадзея» ТАА «Вікас», ТАА «Імперыя-2009» і ААТ «Слонімскі мясакамбінат».

Абмежаванні ўвялі праз наяўнасць кокцыдзіастатыкаў (лек супраць паразітаў) у мясе птушкі і антыбіётыкаў ў ялавічыне, паведамляе сайт расейскага ведамства.

Hавiны
16 тонаў грыбоў з Беларусі раздавілі трактарам пад Бранскам
2019.01.21 18:07

Таксама Рассельгаснагляд увёў узмоцнены лабараторны кантроль на прадукты ААТ «Барысаўскі мясакамбінат №1», філіял «Коопзаготпромторг Пастаўскага РАЙПО», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі», Лунінецкае РАЙПО каўбасны цэх філіялу «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат «Палессе» і ААТ «Малако».

Расейская служба фітасанітарнага кантролю павдамляе, што Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Мінсельгасхарчу ўвёў статус «часова абмежаваны» у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, якія паўторна парушылі ветэрынарна-санітарныя нормы Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай федэрацыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў