Легкавушка ўрэзалася ў хуткую, якая ехала да дзіцяці, што задыхалася


Паводле тэлеканалу «Віцебск», інцыдэнт здарыўся 12 лістапада на вуліцы Гагарына.

Віцебскія медыкі ехалі па выкліку да хворага дзіцяці. Сваякі паведамілі ім, што яно задыхаецца. Кіроўца хуткай ехаў з сірэнай, але на адным са скрыжаванняў яна не дапамагла – у аўтамабіль медыкаў урэзалася «Рэно».

За стырном «Рэно« ехаў 40-гадовы мужчына. Пасля ДТЗ яго даставілі ў лякарню, а да хворага дзіцяці выехала іншая брыгада медыкаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў