Легіянеры ХК «Дынама-Менск» пагадзіліся на зніжэнне зарплаты праз «няпростую эканамічную сітуацыю»


Легіянеры ХК «Дынама-Менск» Шэйн Прынс, Фрэнсіс Парэ, Дэні Тэйлар пагадзіліся на зніжэнне зарплаты і заключэнне новых кантрактаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба хакейнага клуба.

Генеральны дырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў падкрэслівае, што «гэта ні ў якім разе не значыць, што Шэйн, Фрэнк і Дэні не апраўдалі нашых надзей і не адпрацавалі тыя грошы, на якія мы з імі дамаўляліся першапачаткова».

«Каб выціснуць максімум з цяперашніх даволі сціплых магчымасцяў, мы актыўна аптымізуем затраты. Гэта датычыцца, у тым ліку, кантрактаў з некаторымі хакеістамі, – растлумачыў Баскаў. – Клуб удзячны ўсім гульцам, якія пайшлі нам насустрач у гэтым пытанні, добра, што яны разумеюць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне і свеце. Гэта паказвае іх матывацыю гуляць у «Дынама» і ў нацыянальнай зборнай Беларусі, якая разглядае ўсіх траіх у якасці кандыдатаў на ўзмацненне складу перад хатнім чэмпіянатам свету».

Вясной у СМІ трапіла інфармацыя пра фінансавыя праблемы сталічнага клуба. Прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў распавёў журналістам, што менскае «Дынама» – гэта адзін з двух клубаў лігі, які мае запазычанасці па заробках.

Запазычанасць па заробках прызнаў і генеральны дырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў. «Са студзеня наш асноўны партнёр «Беларуськалій» прыпыніў падтрымку клуба, утварыліся даўгі па заробках гульцоў за мінулы сезон», – заявіў ён.

Hавiны
Гульні каля трону: якія прывілеі атрымлівае хакейнае атачэнне Лукашэнкі і хто гэтыя людзі?
2020.05.27 21:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў