Леаніду Кулакову далі штраф – 920 рублёў


Прасіў пакараць яго арыштам, але з Леаніда Кулакова зноў спаганяюць штраф. Суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў, што актывіст мае сплаціць 920 рублёў штрафу за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 2.0 21-га кастрычніка.

«Судзілі мяне за маю грамадзянскую пазіцыю, за тое, што я пасмеў выказаць услых тое, што думаю. Улады хочуць, каб мы думалі толькі на кухнях, ці ў падваротнях абмяркоўвалі», – сказаў Кулакоў.

«Усе ведаюць характар Кулакова, яго не спыніць тым, што будзе два штрафы, тры штрафы, пяць штрафаў, тое ж самае датычыць і арыштаў», – кажа актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

Леанід Кулакоў адзначыў, што ўжо стаміўся падлічваць адміністратыўныя справы над ім: да адказнасці за мірнае пратэставанне яго прыцягвалі прынамсі 10 разоў.

belsat.eu

Стужка навінаў