Леаніда Кулакова аштрафавалі за пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»


Суд Першамайскага раёну Менску 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), якое адбылося 7 ліпеня.

Суддзя Іна Сідарок палічыла ўдзел Леаніда Кулакова ў пікетаванні супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017» і за вызваленне палітычных зняволеных адміністрацыйным правапарушэннем. І вынесла пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у 30 базавых велічынь (690 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляе праваабарончы партал spring96.org.

Пікет супраць вучэнняў «Захад-2017» і за вызваленне палітвязняў адбыўся 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. У акцыі, якую ініцыяваў актывіст Максім Вінярскі, прынялі ўдзел 10-15 чалавек.

За ўдзел у гэтым жа пікеце яшчэ 27 ліпеня была асуджана Вольга Нікалайчык. Жанчыне таксама прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў