Леанід Зайдэс: Мы не будзем весці перамовы з шантажыстамі. СТРЫМ

ВІДЭА

Адміністрацыя «Поедем поедим» у Курапатах запрасіла да сябе журналістаў: аб’яўлена, што Леанід Зайдэс мусіць зробіць заяву датычную канфлікту вакол сваёй рэстарацыі. Нашыя карэспандэнты вядуць наўпроставую трансляцыю з месца падзеі.

Леанід Зайдэс зрабіў заяву ад імя ўсіх саўладальнікаў рэстарана. Ён адзначыў, што нядаўняга часу яны ўспрымалі канфлікт вакол установы як непаразумення, « шукалі кампрамісу», гатовыя былі сесці за стол перамоваў з пратэстоўцамі. «Так працягвалася да нядаўняга часу, пакуль мы не ўбачылі, што вырашэнне пытання для іх не важна», – адзначыў ён.

Зайдэс сцвярджае, што «пэўныя сілы пайшлі на эскалацыю канфлікту» і сталі размаўляць з уладальнікамі рэстарана мовай ультыматумаў. Ён падкрэсліў, што з шантажыста перамоваў весціся не будзе. «Не ідзе гаворкі пра закрыццё рэстарацыі Не ідзе гаворкі пра перанос рэстарацыі», – заявіў бізнесовец.

«У нас нямала наведнікаў нават з улікам таго, што ім прыходзіцца літаральна прарывацца да нас», – адзначыў ён.

Выступ Зайдэсу. Фота – Кацярына Андрэева, belsat.eu

Зайдэс падкрэсліў, што з «людзьмі, якія паліваюць нас брудам і спрабуюць ціснуць на нашых партнёраў, мы будзем размаўляць толькі ў судзе».

Зайдэс заявіў, што размяшчэнне рэстарана ў Курапатах цалкам законна, а сам рэстаран з’яўляецца сямейным, а не забаўляльным. Бізнесовец паабяцаў, што падчас працы рэстарацыі тут не будзе гучнай музыкі, не будзе шумных мерапрыемстваў, салютаў ды феерверкаў.

Бізнесовец адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў, адзначыўшы, што ён не з’яўляецца 100% уладальнікамі рэстарацыі і не можа казаць за ўсіх. Выступ свой Зайдэс зачытаў з паперы.

Пасля заявы Зайдэса нашыя журналісты пайшлі да актывістаў, якія ў гэты час усталёўвалі крыжы ва ўрочышчы Курапаты.

Зміцер Дашкевіч і паплечнікі ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах

Зміцер Дашкевіч і паплечнікі ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах. Мы вядзем прамую трансляцыю

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 20 juillet 2018

***

Адміністрацыя рэстарацыі ўчора распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што 20 ліпеня а 12:00 Леанід Зайдэс зробіць заяву датычную сваёй рэстарацыі.

«На тэрыторыі сямейнага рэстарана «Поедем поедим» заснавальнік установы Леанід Зайдэс зробіць афіцыйную заяву для прэсы. У ёй будзе агучаная пазіцыя ўладальнікаў рэстарцыі з нагоды апошніх падзеяў вакол «Поедем поедим». Таксама будуць прапанаваныя кампрамісныя варыянты ўрэгулявання сітуацыі», – напісана ў прэс-рэлізе.

Журналістам абяцаюць паказаць тэрыторыю і памяшканні рэстарану. Таксама адзначаецца, што на час сустрэчы з журналістамі ўваход на тэрыторыю рэстарацыі будзе абмежаваны, каб пазбегнуць правакацыяў.

Нагадаем, што раней абаронца Курапатаў Павал Севярынец выставіў Леаніду Зайдэсу ўльтыматум.

«У вас ёсць тры дні на тое, каб прыняць рашэнне выводзіць гэты рэстаран з Курапатаў. Мы як абаронцы мемарыялу гатовыя яго вам бясплатна дапамагчы дэмантаваць і перанесці. Гэта апошняя прапанова, яна дзее тры дні. Мы вам не пагражаем, я вас проста папярэджваю…», – сказаў Севярынец у тэлефоннай размове з Зайдэсам.

19 ліпеня абаронцы Курапатаў пачалі абвешчаны раней байкот бізнесаў, да якіх маюць дачыненні ўладальнікаў «Поедем поедим». Трое актывістаў (сярод іх Вольга Мікалайчык і Леанід Кулакоў) распачалі акцыю байкатавання каля рэстарацыі «Гранд Кушавэль». Акцыя працягнулася літаральна некалькі хвілінаў. Актывістаў затрымаў АМАП.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары