Леанід Заіка пра інтэграцыю з Расеяй: «Гэта паўтарэнне гісторыі з аўто Ілана Маска»


Беларускі эканаміст, кіраўнік Аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ў свежым выпуску падкасту «Прымус» запэўнівае, што на самой справе Менск не збіраецца выконваць свае абяцанні па інтэграцыі з Расеяй.

«Мне здаецца, гэта паўтарэнне гісторыі з аўто Ілана Маска. Адзінае, для чаго патрэбныя гэтыя навіны – ускалмаціць беларускіх журналістаў, дэмакратаў і апазіцыянераў. А калі з пункту гледжання прафесіяналаў паглядзець, то ўсе гэтыя дамоўленасці ўсур’ёз успрымаць не варта», – мяркуе эканаміст.

10 000 чалавек патрабуюць дэнансаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

У якасці аргументаў Леанід Заіка прыгадаў няўдалыя спробы адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расеяй. Дарэчы, першыя размовы пра гэта зʼявіліся ў публічнай прасторы ў 2012 годзе.

Таксама эканаміст прывёў паказальны прыклад, як беларускія ўлады доўга і ўпарта вялі перамовы з міжнароднымі крэдыторамі.

«Мне распавядалі мае калегі з Сусветнага банку, як яны падпісвалі мемарандум з Беларуссю. Падпісалі розныя дакументы, там пазітыўныя рэчы былі такія… А калі яны прыязджалі, то проста сядзелі чыноўнікі, Мінфін, урад і казалі, што ўсё гэта яны ўжо зрабілі. А на самай справе нічога не зрабілі», – сказаў Заіка.

18 верасня стала вядома, што Міністэрстве фінансаў плануе стварыць камісію, якая пачне працу над падрыхтоўкай праекту адзінага Падатковага кодэксу Саюзнай дзяржавы.

Кіраўнікі Расеі і Беларусі могуць зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краін да 8 снежня.

«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары