Леанід Кулакоў у гіпсе вярнуўся абараняць Курапаты


Актывісту наклалі гіпс у шпіталі, але пасля ён ізноў далучыўся да пратэстоўцаў.

Падчас варты абаронцаў Курапатаў ля рэстарацыі «Поедем, пеоедим» 27 чэрвеня на актывіста наехала аўта з дзвюма маладымі наведвальніцамі комплексу. Дзяўчына за кіраўніцай наўмысна наехала на Леаніда Кулакова, паведмаляюць відавочцы. Прысутныя таксама адзначалі, што дзяўчыны рэагавалі на сітуацыю са смехам. Леаніда Кулакова забралі ў шпіталь на «хуткай». У яго пералом левай рукі.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» цягам чэрвеня рэгулярна ўдзельнічае ў пікетах у Курапатах. Ад пачатку пратэстаў на актывіста склалі 12 пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў, большасць з іх – за парушэнне ПДР. 25 чэрвеня ДАІ вынесла першую адміністрацыйную пастанову: за 2 парушэнні ПДР, якія мелі месца 19 чэрвеня, прыцягнуць Кулакова да адказнасці і пакараць штрафам у памеры 2 базавыя велічыні.

Ад пачатку пікетаў, паводле праваабаронцаў «Вясны», на 34 актывістаў склалі каля 110 адміністрацыйных пратаколаў.

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Ужо амаль месяц актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «на костках» і патрабуюць яе ліквідаваць, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў