Леанід Кучма больш не прадстаўнік Украіны на Менскіх перамовах


Леанід Кучма прыняў рашэнне аб сыходзе з пасады прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе па ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе. Рашэнне палітыка звязанае з яго ўзростам.

Экс-прэзыдэнт Украіны адзначыў сваё 80-годдзе, паведамляе РБК. У сувязі з гэтым Леанід Кучма вырашыў скончыць кар’еру спецпрадстаўніка Украіны. Падчас сустрэчы кантактнай групы 2 кастрычніка ў Менску, палітык выказаў словы падзякі сваім калегам.

Hавiны
На перамовы ў Менск прыехаў кум Пуціна і Леанід Кучма
2015.01.31 17:56

З першых дзён узброенага канфлікту на Данбасе ў 2014 годзе Леанід Кучма выступаў у якасці прадстаўніка афіцыйнага Кіева. Падчас перамоваў у беларускай сталіцы Кучма падпісваў Менскія пагадненні, якія прадугледжвалі спыненне агню на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласцяў.

Яшчэ па гэтай тэме:

Hавiны
Экс-прэзідэнт Францыі распавёў, як на перамовах у Менску Пуцін выдаў прысутнасць войск РФ на Данбасе
2018.08.31 12:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў