Леанід Фрыдкін пра ўступленне Беларусі ў СГА: Не трэба чакаць, што да нас хлыне плынь імпарту


Улады Беларусі вярнуліся да пытання ўступлення нашай краіны ў СГА. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу заявіў, что Беларусь да канца году можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Сёння ў Жэневе распачаўся чарговы этап перамоваў.

Пра перспектывы далучэння разважае галоўны рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

На думку Леаніда Фрыдкіна, Беларусь моцна спазнілася з уступленнем у Сусветную Гандлёвую Арганізацыю.

«Сёння яна налічвае 264 краіны. Усе, хто разлічваў атрымаць нейкія выгады ўжо зʼелі самае смачна, а нам прыйдзецца дастасоўвацца да пазіцый усіх тых далучыўся раней. А раней далучыліся ўсе нашыя партнёры па ЕАЭС».

Якія ўмовы Беларусь мусіць выканаць, каб яе прынялі ў СГА

«Нам прыйдзецца пагадзіцца з некаторымі абмежаваннямі магчымасцяў вядзення ахоўных мер пры доступе імпартных тавараў на беларускі рынак. Гэта будзе датычыць прадукцыі аўтамабілебудавання, лёгкай прамысловасці. Акрамя таго, хутчэй за ўсё мы будзе павінныя зняць барʼеры па абмежаванню доступу замежных страхавых кампаніяў на беларускі рынак. Улічваючы, што рынак у нас сціплы, наўрад ці замежныя перагаворшчыкі будуць моцна гэтага дамагацца, бо гэта не самы цікавы рынак для замежных кампаніяў».

Пра плюсы і мінусы ўступлення Беларусі ў СГА глядзіце ў відэа.

Стужка навінаў