Леанарда Дзі Капрыа прызначаны пасланцам міру ААН


Вядомы амерыканскі актор будзе адказны за вырашэнне праблемы змены клімату, паведаміў у аўторак генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

«Я з радасцю хачу паведаміць аб прызначэнні Дзі Капрыа новым адказным за рашэнне праблемы змены клімату», – сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку. Паводле генеральнага сакратара, актор прыме ўдзел у кліматычным саміце, які адкрыецца 23 верасня ў Нью-Ёрку і пройдзе ў рамках 69-сесіі Генасамблеі ААН.

 ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў