ЛДП больш не хоча легалізаваць бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню»


Пытанне пра нацыянальныя сімвалы здымаюцца з парадку дня, напісаў у сваім Facebook намеснік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

«У сваёй заяве мы рабілі акцэнт на культурна-гістарычныя пытанні, але яго адразу ж палітызавалі, а гэта краіне ня трэба, у нас хапае праблем і выклікаў, таму гэта не актуальна і не прынясе згоды ў грамадства!», – напісаў палітык.

На думку Гайдукевіча, займацца гэтымі пытаннямі павінныя гісторыкі, культурныя дзеячы, а не палітыкі, бо «для многіх гэта вельмі балючая тэма, звязаная з памяццю аб Вялікай айчыннай вайне».

У заяве таксама сказана, што партыю паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах радыкальныя палітычныя сілы.

«Для нас гэта непрымальна! Але мы працягнем выступаць за тое, каб абʼяднаць усё найлепшае, што было ў дарэвалюцыйнай Беларусі, БССР і цяперашняй незалежнай Беларусі! Мы перакананыя, што Беларусь – гэта не толькі БССР, але і ўся наша гісторыя ад ВКЛ да сучаснай Беларусі! Мы працягнем падтрымліваць усё, што звязана з умацаваннем незалежнасці, суверэнітэту і слаўнай гісторыі нашай краіны!» – напісаў Алег Гайдукевіч.

Перахапілі ініцыятыву «Маладога фронту»?

У канцы мінулага года актывісты «Маладога фронту» цягам месяцу сабралі 10 тысяч подпісаў за прызнанне нацыянальнага сцягу і «Пагоні» гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Подпісы перадалі ў Міністэрства культуры.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў