Лаўцам «зайцоў» у Менску будуць больш плаціць


Генеральны дырэктар ГП «Менсктранс» Лявонцій Папянок распавёў агенцтву «Минск-новости» пра далейшыя планы барацьбы з безбілетнікамі.

Кіраўнік «Менсктранс» адзначыў, што прадпрыемства разглядае магчымасць павышэння ўзроўню зарплаты для кантрольна-рэвізійных працаўнікоў.

«Цякучасць кадраў у гэтым звяне па зразумелых прычынах найбольш высокая. Праца гэтая нервовая і няўдзячная, а часам і небяспечная», – заявіў Лявонцій Папянок.

Hавiны
Валідатары ў сталічным транспарце не будуць адключацца пасля закрыцця дзвярэй
2020.02.04 14:53

Паводле яго, у Беларусі стаўленне і ўздзеянне на безбілетнікаў пакуль найбольш ліберальнае на постсавецкай прасторы.

Лявонцій Папянок леташнія захады (дазвол правяраць транспарт падчас руху, даўжэйшы час працы кантралёраў і ўвядзенне менш яскравай формы) ужо павялічылі за 2019 год колькасць транзакцыяў у грамадскім транспарце на 10 %.

Гендырэктар адзначыў, што за 2019 год было аштрафавана 140 тыс. безбілетнікаў, што на 8 % больш, чым у 2018 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў