Лаўроў: Захад выкарыстаў беларуска-расейскія вучэнні для нагнятання істэрыі


Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Захад незадаволены Расеяй, бо яна імкнецца адстойваць свае інтарэсы на прасторы, «якая гістарычна нам усім належыць».

«Захад спрабаваў выкарыстаць беларуска-расейскія вучэнні, як падставу для таго, каб нагнятаць істэрыю. І Беларусь, і Расея загадзя праінфармавалі краіны, якія ўдзельнічаюць у венскім дакуменце па лініі АБСЕ. Усе паведамлення былі накіраваны, усе назіральнікі запрошаны – прычым нават запрашэння выходзілі за рамкі неабходнага. Усе, хто хацеў, на вучэннях пабываў, усе, хто пабываў, пацвердзіў, што ўсё было транспарэнтна, але пад шумок удалося нашым амерыканскім калегам разам з натаўцамі размясціць на тэрыторыі краінаў Балтыі і Польшчы дадатковыя вайсковыя кантынгенты. То бок падстава была выкарыстаны», – заявіў кіраўнік МЗС РФ у інтэрв’ю СТВ.

Паводле Лаўрова, Захад незадаволены тым, што «Расейская Федэрацыя, як краіна, якая адстойвае сваё інтарэсы ў цесным узаемадзеянні са сваймі саюзнікамі на прасторы, якая гістарычна нам усім належыць».

«Яны спрабавалі ставіць усіх нашых суседзяў перад выбарам – альбо вы з Расеяй, або вы з Захадам. Да чаго ўсё гэта прывяло мы бачылі і ў Грузіі, і ва Украіне», – заявіў дыпламат.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў