Лаўроў: праца па інтэграцыі Беларусі і Расеі працягваецца


Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў распавёў, што праца, накіраваная на паглыбленне інтэграцыі Расеі і Беларусі працягваецца. Паводле міністра, падрыхтаваная праграма захадаў па рэалізацыі дамовы аб Саюзнай дзяржаве, паведамляе прэсавая служба МЗС Расеі.

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў нагадаў, што ўсяго распрацавана 31 дарожная мапа, якія ўяўляюць сабой інтэграцыю практычна ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця – фінансавай, прамысловай і іншых. Цяпер працягваецца праца над галіновымі дарожнымі мапамі.

«Вядома, у адносінах паміж нашымі краінамі ўзнікаюць спрэчныя сюжэты. Яны, як той казаў, «на слыху». Прымаючы пад увагу высокую інтэнсіўнасць расейска-беларускіх гандлёва-эканамічных сувязяў, гэта натуральна. Галоўнае, што мы вядзем канструктыўны, прафесійны дыялог», – сказаў Сяргей Лаўроў.

У справе абмеркавання і ўзгаднення дарожных мапаў кіраўнікі Расеі і Беларусі сустракаліся два разы напрыканцы мінулага года. Але падчас перамоваў у Сочы, а пазней у Санкт-Пецярбурзе, дамоўленасцяў так і не дасягнулі.

У сваю чаргу кіраўніцтва Крамля катэгарычна заяўляе, што далейшае падтрыманне Беларусі будзе аказвацца толькі тады, калі ўсе дарожныя мапы інтэграцыі будуць выкананыя. Раней Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што дарожныя мапы ўзгодненыя і можна «перайсці да яе фарсіраванага прасоўвання». Паводле яго, з 31 дарожнай мапы няўзгодненая толькі адна, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтру.

Hавiны
Мядзведзеў: Інтэграцыя будзе незваротная
2019.12.23 19:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў