Лаўроў перадаў Пампеа мемарандум аб умяшанні ЗША ў справы Расеі


Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў па выніках перамоваў у Сочы з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа паведаміў, што перадаў калегу «неафіцыйны мемарандум» з доказамі ўмяшання Злучаных Штатаў ва ўнутраныя справы Расеі. Пра гэта паведамляе РБК.

Лаўроў адзначыў, што падчас сустрэчы расейскі бок нагадаў амерыканскай дэлегацыі, як у 1933 годзе па ініцыятыве Вашынгтона ЗША і СССР дамовіліся не ўмешвацца ва ўнутраную палітыку адзін аднаго. Яшчэ з часоў адміністрацыі Барака Оўбамы Масква прапануе перазацвердзіць гэтую дамоўленасць, аднак амерыканцы «пакуль на гэта не гатовыя», – распавёў Сяргей Лаўроў.

Пасля выбараў у 2016 годзе ЗША абвінавацілі Маскву ва ўмяшанні ў прэзідэнцкую кампанію, у прыватнасці, у кібератакі на серверы Дэмакратычнай партыі. Акрамя таго, некаторыя амерыканскія палітыкі западозрылі прэзідэнта Доналда Трампа ў змове з Расеяй. З гэтай нагоды было праведзена расследаванне спецпракурора Робэрта Мюлера, якое ўсё ж не выявіла змовы, аднак пацвердзіла меркаванае пра «умяшанне».

Масква з самага пачатку адмаўляе гэтыя абвінавачванні. Пасля расейскі бок стаў абвінавачваць, што ЗША рэгулярна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Масквы.

Hавiны
Вайна ў Крамлі, Лукашэнка і вайсковыя базы. Інтэрв’ю з Паўлам Фельгенгаўэрам
2018.11.14 10:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў