Лаўроў назваў балбатнёй даклад ЗША аб умяшальніцтве ў выбары


Масква адмаўляецца каментаваць абвінавачанні ЗША. Міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў назваў балбатнёю публікацыю Міністэрства юстыцыі Амерыкі, паводле якой уплывовыя расейцы ўмешваліся ў апошнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

«У мяне няма ніякай рэакцыі, таму што апублікаваць можна што заўгодна. Мы бачым як памнажаюцца абвінавачванні, заявы», – заявіў Сяргей Лаўроў.

Напярэдадні Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала дакумент, які сцвярджаў, што Агенцтва інтэрнэт-расследаванняў, звязанае з буйным расейскім бізнесоўцам Яўгеніем Прыгожыным, намагалася ўплываць на хаду выбарчай кампаніі прэзідэнта ЗША. У спісе абвінавачаных разам з Прыгожыным, якога называюць кухарам Пуціна, фігуруюць яшчэ 12 расейскіх грамадзянаў. Вашынгтон цвердзіць, што расейцы пачалі шкодніцкую кампанію яшчэ ў 2014-ым годзе. Падчас яе, між іншага, выкарыстоўваліся фэйкавыя акаўнты ў сацыяльных сетках з мэтаю дыскрэдытаваць кандыдатку на прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Стужка навінаў