Латвія пабудавала на мяжы з Расеяй 93-кіламетровы плот з калючым дротам


На латвійска-расейскай мяжы завершана будаўніцтва 93-кіламетровага плота з калючым дротам. Вышыня плоту на некаторых участках мяжы дасягае 2,7 метра.

Усяго плануецца ўмацаваць і мадэрнізаваць 282,6 км латвійска-расейскай мяжы. У будаўнічы праект было ўключана ўзвядзенне спецыяльных драўляных масткоў, патрульных сцежак, кантрольных палос і плота з калючым дротам. Агульныя выдаткі на будаўніцтва складуць 21 млн 168 тыс. еўра.

Паколькі пры аналізе бяспекі на мяжы высветлілася, што на ўчастках, дзе ўжо ўсталяваны новы плот з калючага дроту, істотна знізілася колькасць парушэнняў, было прынята рашэнне аб будаўніцтве яшчэ 100 кіламетраў плоту. На гэта дадаткова спатрэбіцца яшчэ 5,6 млн еўра. Аднак з дзяржаўнага бюджэту Латвіі гэтыя сродкі пакуль яшчэ не выдзелены.

ІІ, belsat.eu, паводле delfi.lv

Стужка навінаў