Латвія і Эстонія аб'ядналіся ў справе спагнання грошай за «савецкую акупацыю»


У заяве, апублікаванай на сайце міністэрства юстыцыі Эстоніі гаворыцца пра тое, што Расея мусіць заплаціць за шкоду, нанесеную у савецкія часы.

«Міністры юстыцыі падкрэслілі важнасць захавання памяці пра чалавечыя страты праз савецкую акупацыю, і вывучэння магчымасцяў высунуць патрабаванне аб кампенсацыі шкоды да Расейскай Федэрацыі як правапераемніцы Савецкага Саюзу», – напісана ў супольнай заяве міністраў юстыцыі Латвіі і Эстоніі.

У 2016 годзе адмысловая камісія ацаніла шкоду нанесеную латвійскай эканоміцы падчас «савецкай акупацыі» (1940-1991 гг.) у € 185 млрд (эканамічныя страты). Літва можа прэтэндаваць на $ 30 млрд. У 2016 годзе Эстонія стварыла камісію, якая мае ацаніць страты краіны падчас перабывання ў СССР.

У 2015 годзе Літва, Латвія і Эстонія падпісалі дэкларацыю аб абʼяднанні высілкаў у справе прадʼяўлення патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды за перабыванне ў складзе СССР. Тады МЗС Эстоніі раскрытыкавала гэтую ініцыятыву.

Расейскае МЗС называе прэтэнзіі краінаў Балтыі неабгрунтаванымі і не пагаджаецца з фармулёўкаю «акупацыя». Сумы прэтэнзіяў МЗС РФ называе «псеўданавуковымі і палітычна ангажаванымі калькуляцыямі».

Літва, Латвія і Эстонія абвясцілі незалежнасць пасля распаду Расейскай імперыі. У 1939 годзе ўсе тры краіны ўвайшлі ў склад Савецкага Саюзу ў выніку падпісання савецка-нямецкай дамовы аб ненападзенні, сяброўстве і сакрэтных пратаколаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў