Латвійскія падаткавікі чакаюць ад беларуса 8 млн еўраў


Грамадзянін Беларусі Эміль Ярохін увайшоў па выніках пяці месяцаў гэтага года ў топ-6 даўжнікоў латвійскаму бюджэту. Сума ягонай запазычанасці – 8,184 млн еўраў.

Заснавальнік кампаніі «Eco Tyre Baltics», якая цяпер ліквідуецца, фігуруе ў «чорным спісе» Службы дзяржаўных прыбыткаў (СДП) ужо некалькі гадоў. «Eco Tyre Baltics» зарэгістравалі ў 2009 годзе, кампанія спрабавала займацца перапрацоўкай другаснай сыравіны і гандлем сельскагаспадарчай тэхнікай і абсталяваннем.

Сума запазычанасці Эміля Ярохіна як уладальніка праблемнага прадпрыемства ўвесь час расце. У канцы мінулага года Ён грамадзянін Беларусі быў восьмым даўжніком з сумай 7,5 млн еўраў, цяпер – шосты з 8,1 млн еўраў.

Агулам, паводле СДП, на пачатак чэрвеня было 32 чалавекі, якія мелі запазычанасці ў дзяржаўны бюджэт, большыя за 2 млн еўраў. Самы буйны даўжнік – дыстрыбутар мабільных тэлефонаў «Tendem Neman», заснавальнікам якога зʼяўляецца літовец.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў