Латушка абвясціў стварэнне Народнага антыкрызіснага ўпраўлення


Сябар прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале анансаваў стварэнне Народнага антыкрызіснага ўпраўлення разам з прадстаўнікамі дэмакратычных палітычных сілаў Беларусі.

«У той час, як КР створана для правядзення перамоў, НАУ будзе органам, які забяспечвае дасягненне мэтаў – пачатку перамоваў і стабільнасці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сілаў. Орган таксама будзе вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай з моманту сыходу экс-прэзідэнта да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўраду», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле Латушкі, беларусам патрэбныя дзеянні па выхадзе з крызісу; ягоная каманда выступае з канкрэтнымі прапановамі: як ліквідаваць прычыны крызісу, дабіцца пачатку перамоў, выправіць сітуацыю ў эканоміцы, аднавіць законнасць і інш.

Для гэтага цяпер фармуецца каманду спецыялістаў, адказных за распрацоўку і выкананне гэтых планаў.

Далучыцца да каманды можна, даслаўшы заяўку.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў