Лася-«тэрмінатара» гомельскія міліцыянты нейтралізавалі з аўтамата Калашнікава


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”380082″ img_size=”large”][vc_column_text]Агрэсіўная жывёліна пашкодзіла шэсць аўтаў і напала на гамельчука.

Раніцай 15 кастрычніка ў гомельскую міліцыю паступіла паведамленне ад старшыні гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 25. Мужчына праінфармаваў аб тым, што на тэрыторыі кааператыву знаходзіцца агрэсіўны лось, які ўжо паспеў пашкодзіць 6 аўтамабіляў і напаў на 30-гадовага мужчыну, параніўшы яго.[/vc_column_text][vc_single_image image=”380078″ img_size=”large”][vc_column_text]Участковы Савецкага АУС, які прыбыў на месца, каб пазбегнуць прычыненню шкоды жыццю і здароўю грамадзянаў, шэсць разоў стрэліў у лася з табельнага пісталета. Аднак гэта не стрымала жывёліну. У гэты момант прыбыла следча-аператыўная група, адзін з аператыўнікаў якой прыцэльна выканаў па ласю сем стрэлаў з аўтамата Калашнікава, пасля чаго жывёліна памерла.

Тушу для даследавання перадалі працаўнікам «Спецкамунтрансу».[/vc_column_text][vc_single_image image=”380074″ img_size=”large”][vc_column_text]Міліцыя дадае, што згодна з артыкулам 29 Закона «Аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь» міліцыянт мае права на выкарыстанне агнястрэльнай зброі для абясшкоджвання жывёлы, якія непасрэдна пагражае жыццю або здароўю грамадзянаў.

ДД, belsat.eu паводле УУС Гомельскага аблвыканкаму

Стужка навінаў