Лаўроў падарыў дзяржсакратару ЗША таматы, бульбу і футболку. Керы абмежаваўся цытатамі


Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзяржсакратара ЗША Джона Керы пачалася ў аўторак у сочынскай рэзідэнцыі «Бачароў ручай».

Кіраў нік Міністэрства замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы ў Сочы паднёс свайму амерыканскаму калегу некалькі падарункаў, у прыватнасці, краснадарскія памідоры і бульбу, паведаміла намесніца дырэктара дэпартаменту інфармацыі і друку МЗС РФ Марыя Захарава, падае interfax.by.

«Сяргей Лаўроў падарыў Джону Керы краснадарскія памідоры і бульбу, якая знаходзіцца ў далёкіх роднасных сувязях з той, якую ў свой час яму прывёз амерыканскі калега», – напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Па словах Захаравай, расейскі бок таксама паднесла Кэры ў падарунак футболку з сімволікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Са свайго боку «кіраўнік Дзярждэпу паднёс расейскаму боку спіс цытат расейскіх медыяў, якія, на яго погляд, не адлюстроўваюць рэальны патэнцыял маштабных расейска-амерыканскіх адносін, што маюць патрэбу ў паляпшэнні», – адзначыла Захарава.

Пасля перамоваў з Сяргеем Лаўровым Джон Керы накіраваўся на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Расею Джон Керы наведвае ўпершыню за два гады. З моманту абвастрэння сітуацыі на Украіне яго візіт неаднаразова адкладаўся.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў напярэдадні сустрэчы Пуціна з дзяржсакратаром ЗША паведаміў, што парадак дня – «максімальны шырокі».

«Парадак дня максімальна шырокі – спачатку двухбаковыя адносіны, а потым ужо ўсе «гарачыя пункты», – сказаў Пяскоў, адказваючы на ​​пытанне, ці будзе на сустрэчы абмяркоўвацца Украіна, Сірыя і Іран.

Пры гэтым, кажучы пра тое, ці будуць абмяркоўвацца санкцыі, ён сказаў: «Мы неаднаразова казалі, што гэта не наша тэма. Гэта не пытанне нашага парадку дня. Але калі нашы суразмоўцы ўздымаюць гэтую тэму, то мы, натуральна, выкладаем сваю пазіцыю».

Па словах Пяскова, Лаўроў і Керы праінфармуюць Пуціна аб выніках сваіх кантактаў.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў