«Лапша на вушы». Незвычайны пікет адбыўся ля будынку Міністэрства інфармацыі


Актывістка і рэжысерка Вольга Нікалайчык разам з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарняўкай і яшчэ адной дзяўчынай, якая не пажадала назваць свае імя, у нядзелю 25 лютага зладзілі незвычайны пікет ля будынку Міністэрства інфармацыі ў Менску.

Яны прынеслі вялікую каструлю з гарачай лапшой і пачалі раздаваць яе мінакам. Паводле задумкі актывістаў, такая акцыя дапаможа прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў у дачыненні да незалежных СМІ і ціску на блогера Nexta.

Чытайце таксама: Ператрус і справа за «абразу прэзідэнта». Пачаўся ціск на папулярнага блогера

Паводле словаў арганізатараў, іх абурае тое, што ўлады ціснуць на СМІ за грошы падаткаплацельшчыкаў: ужо месяц як заблакаваны сайт «Хартыі-97», яшчэ раней заблакавалі «Беларускі партызан». Актывісты абурыліся і выпадкам са збіццём на выбарчым участку аператара «Белсата» Андруся Козела.

Пікетоўцы распавядалі пра ўсе гэтыя выпадкі цікаўнымі мінакам, тлумачылі,што дзяржаўная прэса і Мінінфарм «вешаюць лапшу на вушы грамадзянам».

Міліцыя пад’ехала на месца пікету, калі актывісты ўжо сабралі рэчы і сышлі. Пакуль інфармацыі аб складанні пратаколаў за «несанкцыянаванае правядзенне мерапрыемства» няма.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары