Кыргызстан: былога прэзідэнта вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту


Былы прэзідэнт Кыргызстану Алмазбек Атамбаеў спрабаваў учыніць дзяржаўны пераварот. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 13 жніўня паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бяспекі (ДКНБ) Аразбек Апумбаеў.

Hавiны
Экс-прэзідэнта Кыргызстану пазбавілі статусу недатыкальнасці. Яго падазраюць у карупцыі
2019.06.27 14:31

Кіраўнік спецслужбы адзначыў, што Атамбаеў, ведаючы, што яго збіраліся арыштаваць за карупцыю, наўмысна сабраў у сябе дома людзей, заплаціўшы ад 1 да 3 тыс. сомаў (ад $ 14 да $ 43), паведамляе «Kabar».

«Атамбаеў сабраў 500 чалавек. Гэта былі ў асноўным дзеці, жанчыны і старыя. Вы выдатна разумееце, яму патрэбна была кроў, тады б, абвінаваціўшы ўладу, ён мог правесці дзяржпераварот», – сказаў ён.

Аб’ектыў
Каля двух тысяч сілавікоў затрымлівалі экс-прэзідэнта Кыргызстану Алмазбека Атамбаева
2019.08.08 21:57

Апумбаеў таксама распавёў, што прыхільнікі былога прэзідэнта ў спецслужбах перадавалі яму ўсю інфармацыю, таму было вырашана правесці раптоўнае затрыманне пры падтрымцы спецназу.

Паводле кіраўніка ДКНБ, Атамбаеў цалкам падрыхтаваў свой дом для абароны, усталяваўшы краты на вокнах і дзвярах. У яго выявілі снайперскую вінтоўку СДВ, дзве цынкавыя скрыні па 480 патронаў, некалькі вінтовак, пісталеты.

ВІДЭА
У цэнтры Бішкека сілавікі разагналі акцыю пратэсту прыхільнікаў Атамбаева
2019.08.08 20:47

Як паведаміў генеральны пракурор Кыргызстану Аткурбек Джамшытаў, у дачыненні да паплечнікаў былога прэзідэнта распачалі 8 крымінальных спраў за масавыя беспарадкі, забойства, захоп закладнікаў, спробу забойства і хуліганства.

Сам Атамбаеў абвінавачваецца ў выкарыстанні зброі, арганізацыі масавых беспарадкаў, перашкодзе следству, захопе закладнікаў, забойстве аднаго чалавека і спробе забойства.

Абноўлена
Былы прэзідэнт Кыргызстану Атамбаеў здаўся ўладам
2019.08.08 09:13

У сваю чаргу аналітык Газіз Абішаў не выключае, што Атамбаеў можа быць памілаваны ў будучыні.

У выніку сутыкненняў 7 жніўня ў доме былога прэзідэнта Алмазбека Атамбаева загінуў намеснік кіраўніка спецпадраздзялення «Альфа» Усен Ніязбекаў і больш за 40 чалавек былі параненыя. 8 жніўня Атамбаева затрымалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў