Квіткі на канцэрт Brutto у Гомлі ўжо можна купіць


Першы выступ Міхалка і ягонай каманды адбудзецца 29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы спорту Ад сёння квіткі ў продажы.

Кошт квіткоў будзе вагацца ад 32 да 75 новых рублёў. 32-64 рублі каштуюць квіткі ў сектары, 57 рублёў – на танцпол, 75 рублёў – у фанзону.

Міхалок распавёў, што для яго гэта самая важная падзея.

«Віншуем усіх беларускіх фанатаў Brutto з дазволам на канцэрт у Гомлі! Мы вельмі рады, і падрыхтуем шоу на еўрапейскім узроўні! На сёння – гэта самая важная падзея для Brutto, мяне асабіста і маіх блізкіх!« – падзяліўся музыка.

У кастрычніку гурт паедзе ў першы тур па ЗША і Канадзе. 5 лістапада выступіць ў Варшаве.

У Гомлі адбудзецца канцэрт пад назвай «Родны край», у праграму якога ўвойдуць трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама некаторыя творы «Ляпісаў».

Учора стала вядома, што гомельскія ідэолагі далі дазвол на правядзенне іх канцэрту.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў