Кватэры коштам больш за мільён долараў у Менску


На сталічным рынку нерухомасці прынамсі дзве кватэры, кошты на якія перавышаюць мільён долараў. Праўда, пакуль ахвотных набыць гэтае жытло не так і шмат. Адна з кватэр ужо больш за год размешчана на сайце па продажу нерухомасці.

Амаль паўтары мільёны долараў каштуе самая дарагая кватэра ў Менску. Такі кошт прыйдзецца заплаціць за пяціпакаёвую кватэру ў элітным жыллёвым комплексе па вуліцы Румянцава.

Агулам кватэра займае плошчу крыху болей за 250 квадратных метраў у якой тры санвузлы, пральня і дзве гардэробныя.

realt.by
realt.by

Кошт такой кватэры 1,45 млн долараў ЗША.

 

realt.by 

realt.byКрыху танней – 1.175 млн. долараў каштуе 4-х пакаёвая кватэра ў таварыстве ўласнікаў «Залаты маёнтак» па вуліцы Масквіна ў Менску.

r.onliner.by 

r.onliner.by

Праўда і плошча яе значна меншая – 186 квадратных метраў.

Прапаноўваецца пакупнікам пральня, 2-е гардэробных, два санітарныя вузлы, а таксама гараж на два аўтамабіля.

r.onliner.by

Агулам на сталічным рынку нерухомасці гэтыя прапановыя – самыя дарагія. Кошты на іншыя кватэры і дамы не перавышаюць мільёна долараў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў