Курсант Акадэміі МУС здзейсніў спробу суіцыду


Як паведамляе тэлеграм-канал «Nexta», скончыць жыцце самагубствам спрабаваў курсант I курса Следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Эдуард С.

Паводле знаёмых, Эдуард – адзін з самых лепшых і самых пісьменных студэнтаў на курсе. Сесію здаваў на 9 балаў у сярэднім. Адзінай яго праблемай быў невысокі рост – крыху вышэй за 150 см. Праз гэта, як паведамляе «Nexta», курсавыя афіцэры пастаянна здзекаваліся над будучым міліцыянерам, прыдумлялі крыўдныя мянушкі і ў выніку давялі курсанта да вельмі цяжкага псіхалагічнага стану. Хлопец спрабаваў павесіцца на рамяні, аднак яго хутка заўважылі аднакурснікі і паспелі зняць яшчэ жывым.

Hавiны
Следчы камітэт патлумачыў, чаму загінулы міліцыянт не меў штаноў
2019.05.20 14:25

Праз спробу суіцыду кіраўніцтва адміністрацыя Акадэміі гэтага аформіла дакументы на адлічэнне – Эдуарда прымусілі напісаць рапарт «па ўласным», каб не праводзіць службовае расследаванне.

«У выніку курсант пакінуў Акадэмію МУС хоць і без «белага білета», але з вялізным абавязкам за навучанне – каля 8000 беларускіх рублёў. Ніякай псіхалагічнай дапамогі яму пры гэтым, само сабой, не аказалі», – сцвярджае «Nexta».

На момант публікацыі каментар прадстаўнікоў Акадэміі МУС узяць не ўдалося. Кіраўнік Следча-экспертнага факультэта Алег Ражко цяпер знаходзіцца ў адпачынку. А выконваючы ягоныя абавязкі намеснік кіраўніка Следча-экспертнага факультэту ў працы з асабістым складам Куцко Віталь і ягоны памочнік Міхаіл Клішэвіч – не здымаюць трубку.

  • Акадэмія МУС – установа адукацыі Міністэрства ўнутраных справаў, якая рыхтуе будучых афіцэраў праваахоўных органаў. Сярод выпускнікоў – пяць міністраў унутраных справаў Беларусі, у тым ліку і дзейны міністр Ігар Шуневіч. Акадэмія МУС была створаная 1 красавіка 1992 года на аснове Менскай вышэйшай школы МУС СССР. Цяпер акадэмія складаецца з пяці факультэтаў: факультэт міліцыі, следча-экспертны факультэт, крымінальна-выканаўчы факультэт, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў, факультэт права.
ВІДЭА
Следчы камітэт пра гібель міліцыянта ў Магілёве: Асноўная версія – суіцыд
2019.05.20 12:22

ІК belsat.eu

Стужка навінаў