Курс долара вырас яшчэ на 960 рублёў


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара дасягнуў 13 760 рублёў, а еўра – 16 240 рублёў.

Такім чынам дэвальвацыя ад пачатку валютнага крызіса перавысіла 25 %.

Попыт на долары на сённяшніх таргах перавышаў $ 52 мільёны, а прапананова складала $ 12 мільёнаў. У параўнанні з мінулымі таргамі курс долара вырас на 7,5 % альбо на 960 рублёў. 5 студзеня курс долара вырас на 840 рублёў, а 6 студзеня – на 60.

З сённяшняга дня стаўка валютнага падатку на біржавыя аперацыі зніжаная з 10 % да 0 %. Мяркуецца, што тое ж самае адбудзецца і з камісійным зборам пры набыцці валюты насельніцтвам. Рашэнне пра гэта будзе прымаць Нацбанк.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў