Курс долара ў абменніках перавысіў 22 тыс. рублёў


Сённяшнія таргі на біржы адзначыліся рэкордным ростам курсаў валют.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 1103 рублі і склаў 21563. Курс еўра падрос на 1388 рублёў і склаў 23779 рублёў.

Рубель у параўнанні з кошыкам валюта аслабеў на 3,96 %.

Па стане на 10:30 раніцы курс долара пераадолеў псіхалагічную рысу ў 22 тыс. рублёў. Еўра некаторыя банкі прадаюць за 24 200 рублёў.

За дзве гадзіны курс долара ў некаторых абменніках падаражэў больш, чым на 1700 рублёў.

У апытанцы «Белсату» у сярэдзіне снежня берасцейцы прадказвалі курс долара праз год у 25 тыс. рублёў і нават у 30.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў