Курс долара апусціўся да 14 330 рублёў, еўра – да 15 220


Рубель працягвае ўзмацняцца ў стасунку да еўра і долара.

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Курс долара склаў 14 330 рублёў (па выніках таргоў 9 красавіка складаў 14 350 рублёў), еўра – 15 220 (15 420). Курс расейскага рубля – 280 рублёў, учора быў 274.

Тым часам выглядае на тое, што ўзмацняецца і расейскі рубель. Падчас таргоў на Маскоўскай біржы за долар давалі менш за 51 рубель, за еўра – менш за 54 рублі, піша РБК.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў