Курс біткоіна перавысіў $ 4000


Гэта гістарычны максімум для крыптавалюты.

Найбуйнейшая ў свеце электронная валюта паводле рынкавай капіталізацыі дасягнула курсу $ 4,000,93, але крыху пазней упаў да $3,912,18, падае Forbes.

Апошнім часам сусветныя і беларускія медыі пісалі пра людзей, якія дзякуючы біткоінам зараблялі сабе маёнтак. Гэтак, мянчук, інвеставаўшы ў біткоіны ў 2010 годзе, вывеўшы сёлета «мізэрную долю сваіх грошай» набыў кватэру ў беларускай сталіцы.

Эканамісты, аднак, папярэджваюць, што інвестыцыі ў крыптавалюту – рызыкоўныя, а рынак ніхто не рэгулюе. Кожны, хто вырашае набыць сабе электронныя жэтоны, павінен усведамляць, што можа страціць свае інвестыцыі.

ДД

Стужка навінаў