Курэйчык: У расейскамоўных вобласцях Украіны, якія не ашукаліся прапагандаю, – спакойна


«Мне вельмі сорамна ад таго, што дзве брацкія краіны – Расея і Украіна – цяпер кроўныя ворагі», – адзначыў вядомы рэжысёр, драматург, тэатральны крытык і кінасцэрыст Андрэй Курэйчык.

Гэткую сітуацыю драматург назваў глабальнай гістарычнай памылкай расейскага кіраўніцтва. Паводле спадара Курэйчыка, закон на баку Украіны, бо тэрытарыяльная цэласнасць – гэта канстытуцыйная каштоўнасць для любой краіны – Расеі, Беларусі, Украіны, а ўлады кожнай краіны абавязаны яе абараняць.

«І ў нас у Беларусі б абаранялі. Так, і танкамі і »Градамі« – прэзідэнт Лукашэнка прама гэтак сказаў. І тут ён мае рацыю. Не трэба нам магілёўскіх або гомельскіх «народных рэспублік»», – заўважыў кінасцэнарыст.

На ягоную думку, насельніцтва Данбасу пагналася за міфамі і салодкімі абяцаннямі палітычных авантурыстаў з Масквы ды апынулася ў выніку ні з чым, «ля разбітага карыта».

«У тых расейскамоўных украінскіх вобласцях і гарадах, якія не ашукаліся прапагандаю – Харкаве, Адэсе, Мікалаеве, Херсоне – ціха, спакойна, ідзе нармальная жыццё, дамы цэлыя, у іх цёпла. Людзі атрымліваюць зарплаты, пенсіі. Я б на месцы жыхароў Луганску і Данецку паглядзеў на гэта і падумаў, а можа, а ну яго – гэты «русский мир», – сказаў спадар Курэйчык.

Паводле Аляўціны Снежынай, telegraf.by

Стужка навінаў