Куратар карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку»: Наступіць час, калі калекцыя вернецца на сваё месца


Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

У галерэі «Арт-Беларусь», дзе мелася праходзіць выстава з прыватнай калекцыі «Белгазпрамбанку», цяпер вісяць QR-коды ў рамках.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Галерэя «Арт-Беларусь», дзе захоўвалася карпаратыўная калекцыя «Белгазпрамбанку», ад 16 чэрвеня аднавіла працу, зрабіўшы ўваход на выставу вольным. Праўда, карцін на выставе вы не пабачыце, толькі QR-коды.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Бо 14 чэрвеня сілавікі далучылі 150 карцінаў з калекцыі «Белгазпрамбанку» да крымінальнай справы. Нібыта карціны спрабавалі вывезці за мяжу. Нагадаем, што ўсе палотны банк набываў за ўласныя грошы на замежных аўкцыёнах і вяртаў у Беларусь.

Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Выстава праекту «Арт-Беларусь». Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Цяпер у галерэі замест карцінаў вісяць QR-коды. Калі на код навесці смартфон, то можна пабачыць гісторыю кожнай карціны.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– Афіцыйна я не маю магчымасці распавесці, дзе зараз знаходзяцца творы з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка». Таксама зараз я не маю аніводнага афіцыйнага дакументу, у якім бы ішла гаворка аб канфіскацыі або аб змяненні ўладальніка маёмасці або арышце. Ніякай афіцыйнай паперы ад праваахоўных структураў у мяне няма. Але каментаваць, дзе находзяцца работы, я не ў стане. Магу рэкамендаваць звярнуцца афіцыйна да прэс-службы «Белгазпрамбанка», – кажа Аляксандр Зіменка, куратар карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– Як з’явілася ідэя такой выставы, праз QR-коды?

– З самага пачатку, калі склалася складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне і ва ўсім свеце, мы з калегамі думалі пра тое, каб зрабіць магчымасць даведвацца аб нашых праектах і глядзець нашу калекцыю ў онлайн-прасторы. Разам з калегамі з Інстытуту Гётэ мы пачалі ладзіць онлайн-экскурсіі па імпрэзе «Шляхі нямецкага мастацтва». Таму мы і так меркавалі аб тым, каб знайсці такія шляхі.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– І вось на мінулым тыдні мы атрымалі такі штуршок. Так у нас з’явілася ідэя зрабіць QR-коды са спасылкамі на нашу старонку artbelarus.by. Мая калега Елізавета Маслёнчанка прапанавала зрабіць рамы – як нейкі ўспамін пра тое, як выглядалі карціны. Мне гэта нагадвае тое, як пасля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы на зямлі засталіся адбіткі ценяў людзей, якія зніклі.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– Што плануеце рабіць далей?

– Мы ўжо атрымалі прапановы ад мастакоў, будзем працаваць зараз над канцэптамі наступных імпрэзаў. Ніякай забароны на працу галерэі «Арт-Беларусь» нам не дала ніводная структура. Таму мы будзем працягваць працаваць. Колькі гэта будзе ісці? Колькі будзе патрэбна.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– Вельмі прыемна, што мастацкая суполка нас падтрымлівае. Будзем думаць, як прадстаўляць цікавыя імпрэзы ў галерэі і далей.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

– Я ўпэўнены, што з цягам часу дзейнасць праекту «Арт-Беларусь», які ўжо налічвае больш за 8 гадоў, атрымае адэкватную адзнаку па тым, што было зроблена, а не па тым, што магло бы быць. Думаю, што наступіць той час, калі калекцыя вернецца на сваё месца. Усіх, хто цікавіцца творчасцю мастакоў парыжскай школы, мастакоў XIX стагоддзя і першадрукарам, мы запрашаем у галерэю.

Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Таня Капітонава, фота аўтаркі Belsat.eu

Стужка навінаў